15 чэрвеня 2023 года на базе КЗУП «ЭкаКомплекс» прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Тэмамі для абмеркавання сталі:
«Медыка-сацыяльныя наступствы п'янства і алкагалізму, меры па іх папярэджанні і пераадоленні ў Мінскай вобласці»;
«Аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці»;
«Экалагічная і біялагічная бяспека Рэспублікі Беларусь-нацыянальныя інтарэсы, пагрозы, ацэнка стану і напрамкі забеспячэння»;
«Аб бяспечным вядзенні работ у прамысловасці»;
«Меры бяспечнага руху на праезнай частцы».
У падрабязнасцях аб кожнай тэме распавялі прысутным супрацоўнікам дырэктар прадпрыемства Ермаковіч Валерый Уладзіміравіч і намеснік дырэктара Непачаловіч Аляксандр Віктаравіч.
У рамках Адзінага дня інфармавання на базе камунальнага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства «ЭкаКомплекс» была арганізавана дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прымалі супрацоўнікі прадпрыемства і запрошаныя госці.
У якасці гасцей на дыялогавую пляцоўку былі запрошаны супрацоўнікі ДПС АДАІ г.Салігорска: лейтэнант міліцыі Шиян В. А. і маёр міліцыі, камандзір узвода Бразоўскі Ю. Л. асноўнымі пытаннямі, якія былі асветлены, сталі правілы дарожнага руху ў цёмны час сутак, кіраванне транспартнага сродку ў нецвярозым выглядзе і многае іншае. Ніводнае пытанне не засталося без увагі.