У КЗУП "ЭкаКомплекс" прайшоў Адзіны дзень інфармавання
У КЗУП "ЭкаКомплекс" прайшоў Адзіны дзень інфармавання, дзе асвятляліся наступныя тэмы: «Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь»; «Аб рэалізацыі комплекснага плана мерапрыемстваў, накіраваных на прыняцце эфектыўных мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыцы іх спажывання, у тым ліку сярод дзяцей і моладзі, сацыяльнай рэабілітацыі асоб, хворых наркаманіяй у Мінскай вобласці»; «Аб папярэджанні пажараў і надзвычайных сітуацый у жылым фондзе і прыродных экасістэмах Мінскай вобласці».
Асноўныя моманты асвятліў намеснік дырэктара па вытворча-гаспадарчай і арганізацыйнай працы Непачаловіч А.В., падрабязна давёўшы да супрацоўнікаў ўсю інфармацыю.
Таксама, у рамках Адзінага дня інфармавання, на базе Камунальнага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства "ЭкаКомплекс " была арганізавана дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прымалі супрацоўнікі прадпрыемства і запрошаныя госці. Тэмай для абмеркавання 20 красавіка 2023 года стала: «Аб некаторых скурных захворваннях: мікраспарыя, кароста, укусы энцэфалітнага кляшча».
Аб скурных захворваннях распавядала лекар па медыцынскай прафілактыцы Дзяржаўнай установы "Занальны ЦГиЭ" Рудзеня Е. Н. Алена Мікалаеўна распавяла калектыву аб укусах энцефалитного кляшча, інкубацыйным перыядзе хваробы, аналізе на наяўнасць хваробы ў кляшча і спосабах прафілактыкі. Яшчэ адной тэмай выступлення стала грыбковая інфекцыя-мікраспарыя. Былі закрануты пытанні паходжання хваробы, шляхі перадачы, прафілактыцы і метады лячэння. У такім жа стылі было расказана і пра каросту. Прысутныя змаглі задаць усе пытанні і атрымалі даступныя тлумачэнні.
с 12:30 до 16:30