Главная \ Навiны \ Навіны прадпрыемства \ Пра бяспеку працы, ПДР і многае іншае распавядалі на Адзіным дні інфармавання ў КЗУП "ЭкаКомплекс"

Пра бяспеку працы, ПДР і многае іншае распавядалі на Адзіным дні інфармавання ў КЗУП "ЭкаКомплекс"

15 чэрвеня 2023 года на базе КЗУП «ЭкаКомплекс» прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Тэмамі для абмеркавання сталі:

 «Медыка-сацыяльныя наступствы п'янства і алкагалізму, меры па іх папярэджанні і пераадоленні ў Мінскай вобласці»;

«Аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці»;

«Экалагічная і біялагічная бяспека Рэспублікі Беларусь-нацыянальныя інтарэсы, пагрозы, ацэнка стану і напрамкі забеспячэння»;

«Аб бяспечным вядзенні работ у прамысловасці»;

«Меры бяспечнага руху на праезнай частцы».

У падрабязнасцях аб кожнай тэме распавялі прысутным супрацоўнікам дырэктар прадпрыемства Ермаковіч Валерый Уладзіміравіч і намеснік дырэктара Непачаловіч Аляксандр Віктаравіч.

У рамках Адзінага дня інфармавання на базе камунальнага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства «ЭкаКомплекс» была арганізавана дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прымалі супрацоўнікі прадпрыемства і запрошаныя госці.

У якасці гасцей на дыялогавую пляцоўку былі запрошаны супрацоўнікі ДПС АДАІ г.Салігорска: лейтэнант міліцыі Шиян В. А. і маёр міліцыі, камандзір узвода Бразоўскі Ю. Л. асноўнымі пытаннямі, якія былі асветлены, сталі правілы дарожнага руху ў цёмны час сутак, кіраванне транспартнага сродку ў нецвярозым выглядзе і многае іншае. Ніводнае пытанне не засталося без увагі.

Адрас:
вул.Вытворчая 8/8, 223710, в.Дубеi, Салiгорскi р-ён, Мiнская вобласць e-mail: info.soltko@yandex.by
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00 с 12:30 до 16:30
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00
с 12:30 до 16:30