Главная \ Навiны \ Навіны прадпрыемства \ У КЗУП «ЭкаКомплекс» прайшлі спаборніцтва па аматарскай рыбнай лоўлі.
У КЗУП «ЭкаКомплекс» прайшлі спаборніцтва па аматарскай рыбнай лоўлі.
Дата публикации: 02.05.2023
Важную частку ў жыцці любога калектыву складае культурны адпачынак. Аматары рыбалоўнага спорту прынялі ўдзел у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі, арганізаваных пры падтрымцы першаснай прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, - «Няўлоўны карп».
Удзельнікі змагаліся за перамогу ў трох намінацыях: «Шмат рыбы не бывае» (самы вялікі колькасны ўлоў), «Буйная рыба» (самая вялікая рыба па вазе), «Найбольшы злоўлены ўлоў» (самы вялікі ўлоў па вазе).
Пасля заканчэння спаборніцтваў судзейская калегія правяла падлік і вызначыла пераможцаў, якім былі ўручаны дыпломы і памятныя прызы. Але самай лепшай узнагародай былі станоўчыя эмоцыі, адпачынак на прыродзе, зносіны з сябрамі па духу і злоўленая рыба.
Адрас:
вул.Вытворчая 8/8, 223710, в.Дубеi, Салiгорскi р-ён, Мiнская вобласць e-mail:
info.soltko@yandex.by
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00
с 12:30 до 16:30
Тэлефон:
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00с 12:30 до 16:30