У КЗУП "ЭкаКомплекс" прайшоў Адзіны дзень інфармавання
У рамках Адзінага дня інфармавання на базе Камунальнага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства «ЭкаКомплекс» была арганізавана дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прымалі супрацоўнікі прадпрыемства і запрошаныя госці.
У якасці гасцей на дыялогавую пляцоўку былі запрошаны супрацоўнікі ААТ «Белаграпрамбанк»: начальнік аддзела продажаў – Анжэла Міхайлаўна і галоўны спецыяліст аддзела продажаў – Шэўчык Людміла Іванаўна. Людміла Іванаўна сцісла, але даступна, распавяла супрацоўнікам прадпрыемства аб наяўных праграмах, якія ААТ «Белаграпрамбанк» прапануе сваім кліентам: уклады, крэдыты на рэфінансаванне, ільготныя стаўкі, харчовыя і дзіцячыя карты і многае іншае. Па заканчэнні гутаркі прысутныя супрацоўнікі задалі пытанні на тэмы, якія цікавяць і атрымалі адпаведныя адказы.
с 12:30 до 16:30