Главная \ Навiны \ Навіны прадпрыемства \ Кіберзлачыннасць, інтэрнэт махлярства і многае іншае абмеркавалі на Адзіным дні інфармавання.

Кіберзлачыннасць, інтэрнэт махлярства і многае іншае абмеркавалі на Адзіным дні інфармавання.

У рамках Адзінага дня інфармавання на базе камунальнага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства «ЭкаКомплекс» была арганізавана дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прымалі супрацоўнікі прадпрыемства і запрошаныя госці. 21 снежня 2023 года абмяркоўваліся пытанні, прысвечаныя кіберзлачыннасці і супрацьдзеянню экстрэмізму. Пра ўсё ў падрабязнасцях распавялі запрошаныя госці-падпалкоўнік юстыцыі Радзюк Віктар Мікалаевіч і старшы лейтэнант юстыцыі Матвеева Святлана Аляксандраўна.

Віктар Мікалаевіч нагадаў прысутным супрацоўнікам, у чарговы раз, пра важнасць не трапляцца на вуду інтэрнэт махляроў і пры неабходнасці адразу звяртацца па дапамогу ў органы правапарадку.

Святлана Аляксандраўна, у сваю чаргу, распавяла пра выпадкі, калі інтэрнэт правакацыі і непахвальныя каментары прыводзяць да незваротных наступстваў, і ўсе гэтыя дзеянні не маюць тэрміну даўнасці.

Не засталася па-за ўвагай і тэма маючых адбыцца выбараў, бо вельмі важна памятаць, што любая кампраметуючая інфармацыя або абразлівыя каментары ў бок кіраўніка дзяржавы або прадстаўнікоў улады прыводзіць да незваротных наступстваў.

927befb6-8ad8-4d7e-a2cb-5939579251d6

b4d9318e-2ba5-4caa-9d1a-9288c967829d

Адрас:
вул.Вытворчая 8/8, 223710, в.Дубеi, Салiгорскi р-ён, Мiнская вобласць e-mail: info.soltko@yandex.by
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00 с 12:30 до 16:30
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00
с 12:30 до 16:30