Главная \ Навiны \ Навіны прадпрыемства \ Адзіны дзень інфармавання: эканамічная бяспека, сістэма аховы жылых дамоў і многае іншае.

Адзіны дзень інфармавання: эканамічная бяспека, сістэма аховы жылых дамоў і многае іншае.

У рамках Адзінага дня інфармавання на базе Камунальнага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства «ЭкаКомплекс» была арганізавана дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прымалі супрацоўнікі прадпрыемства і запрошаныя госці. 16 лістапада 2023 года абмяркоўваліся пытанні, прысвечаныя пажарнай бяспецы і сістэме аховы жылых памяшканняў.

Усе пытанні, якія тычацца пажарнай бяспекі, былі асветлены начальнікам аддзела Салігорскага ГРАНС, палкоўнікам унутранай службы Шыхалёвым Максімам Іванавічам. Даволі падрабязна Максім Іванавіч распавёў прысутным супрацоўнікам прадпрыемства аб пажарных апавяшчальніках, бяспецы на лёдзе, прычынах пажараў за апошнія 9 месяцаў, правільным абыходжанні з пячным абсталяваннем у зімовы перыяд і многім іншым.

photo_5382222217145863580_y

photo_5382222217145863582_y

Не прайшла міма нашага прадпрыемства рэспубліканская акцыя МНС «Не прапальвай сваё жыццё». Пра каштоўнасць уласнага жыцця і здароў’я, аб шкодзе прыхільнасці да тытуню распавяла Дзічкоўская Наталля − старшы інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю.

Усё пра сістэму аховы жылых дамоў распавёў калектыву Мацвяйчук Руслан Валер'евіч-намеснік начальніка Салігорскага аддзела Дэпартамента аховы МУС-начальнік аддзялення сродкаў і сістэм аховы. Былі таксама закрануты пытанні заключэння дагавора, патрабаванні да абсталявання аб'ектаў і многае іншае. Падчас сустрэчы супрацоўнікі прадпрыемства змаглі задаць усе пытанні.

photo_5382222217145863579_y

Адрас:
вул.Вытворчая 8/8, 223710, в.Дубеi, Салiгорскi р-ён, Мiнская вобласць e-mail: info.soltko@yandex.by
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00 с 12:30 до 16:30
Графік працы:
пн-пт с 8:00 до 12:00
с 12:30 до 16:30