Адзіны дзень інфармавання
У рамках Адзінага дня інфармавання на базе Камунальнага нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства «ЭкаКомплекс» была арганізавана дыялогавая пляцоўка, удзел у якой прымалі супрацоўнікі прадпрыемства і запрошаныя госці. У чарговы раз асноўнай тэмай для абмеркавання сталі незаконны абарот наркотыкаў і інтэрнэт махлярства, пра якія працоўнаму калектыву прадпрыемства распавёў Картакоў Пётр Пятровіч - начальнік аддзялення наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Салігорскага РАУС.
Пётр Пятровіч досыць падрабязна апісаў усе асаблівасці гандлю наркатычнымі рэчывамі ў сетцы Інтэрнэт і адказнасці, якую цягне за сабой дадзенае злачынства. Не прайшлі міма і інтэрнэт махлярства, якое набірае свае абароты, і ашуканцы прыдумляюць новыя спосабы падману. Пётр Пятровіч нагадаў прысутным захоўваць пільнасць і не ўступаць у кантакт са званіўшымі з невядомых нумароў у розных мэсэнджарах.
с 12:30 до 16:30